З любоўю і гонарам — да сваёй Радзімы

Просмотры: 348

Некалькі душэўных радкоў напісала ветэран завода «Палімір» Ганна ЛАТЫШАВА пра сваю Радзіму. З цяплом і пяшчотай яна ўспамінае пра месца, дзе нарадзілася. Там яна вырасла і ўсяму навучылася, там была шчаслівая. Няхай гэтыя радкі адгукнуцца і ў вашай душы. Успомніце і вы, дзе прайшло ваша дзяцiнства.

Малая Радзіма

А гады ўсё мінаюць

І бягуць, як вадзіца.

Нарадзілася ў вёсцы я,

Мне бацькоў хата сніцца.

 

Дзе дзяцінства праводзіла

І вучылася ў школе.

Пах з лугоў, водар рэчкі

Не забуду ніколі!

 

Не забуду, як рыбу

У Вялікай лавілі.

Па грыбы, ды па ягады

У лес суполкай хадзілі.

Вечарамі ля возера

Мы кастрышчы палілі,

На прутках рыбу смажылі,

Што ўдзень налавілі.

 

Потым попел згарналі

Асцярожна і смела.

Не забыць смак той бульбы,

Што ў роце хрусцела.

 

Час прайшоў.

Разляцеліся мы ў розных напрамках.

Толькі цягне ізноў

Да бацькоўскага ганку…

 

Дзе з дзяцінства вучылі

Нас Радзіму любіць.

І людзьмі паважанымі

Мы стараліся быць.

 

З вёскі ў свет разляцеліся

Дактары і артысты,

Супрацоўнікі ворганаў,

Інжэнеры, юрысты,

 

Маракі і настаўнiкi,

А так сама дырэктары.

Ды амаль усе прафесіі

Тут адзначылі вектары.

 

Мая вёсачка Окана

З васількамі ў жыце…

Маёй малай Радзімай

Буду век даражыць я!

 

 

Ганна Латышава
Фото: Источник фото - интернет-ресурс artboolat.com

Очень плохоПлохоСреднеХорошоОтлично (No Ratings Yet)
Loading...

Опубликовано в №:

  29.12.2018
(6,4 MiB, скачали - 843)

Новое видео

Подпишитесь на Вестник Нафтана на YouTube!