Віншуем цябе, горад маладосці!

Просмотры: 142

Наш Наваполацк сустракае юбілей. Такая дата ад чалавека патрабуе сталасці і трываласці. У гарадоў па­-іншаму. Па беларускіх мерках, азіраючыся на гісторыю старажытнага суседа, наш горад малады. На фоне полацкіх святынь падаецца, што Наваполацк толькі зрабіў першы крок. Між тым даты — гэта рамкі храналогіі, якія людзі напаўняюць учынкамі і падзеямі.

Калі вяртацца ў мінулае, паназіраць за сучасным Нафтаградам, невыпадкова знойдуцца выдатныя магчымасці ім ганарыцца, з падзякай узгадаць людзей, якія тут жывуць і працуюць. Прыклады побач: подзвіг першабудаўнікоў, прамысловы летапіс «Нафтана» і «Паліміра», творчыя, спартыўныя дасягнення нашых землякоў…

Будзем лічыць, што 2018-­ы для нас — гэта шчаслівае супаддзенне дат і магчымасцей. Гэта год, прысвечаны малой радзіме, год — юбілейны для Наваполоцка, нашых прадпрыемстваў, універсітэта. Не раз чула ад сталых людзей, што паважлівае стаўленне да падзей, асяроддзя, краіны — гэта, у першую чаргу, люстэрка нашага самаадчування, пачуцця сваёй годнасці.

Прапаную скарыстацца гэтым скрыжаваннем дат і выпадкаў, каб уважліва, з любоўю і павагай паглядзець на наш горад — такі прыгожы, такі квітнеючы, такі малады.

Таццяна ЗЯНЬКО
Фото: Фото Алега ЯРОМЕНКI

Очень плохоПлохоСреднеХорошоОтлично (1 votes, average: 5,00 out of 5)
Loading...

Опубликовано в №:

  09.06.2018
(2,1 MiB, скачали - 627)

Новое видео

Подпишитесь на Вестник Нафтана на YouTube!