С «Нафтаном» идем по жизни

Просмотры: 314

Итоги литературного конкурса «Монолог со временем», который проводился ведомственным Дворцом культуры, уже подведены. Много приятных, душевных и красивых строк посвятили «Нафтану»! Свое стихотворение на литературный конкурс прислал ветеран ОАО «Нафтан» Станислав СВАРЦЕВИЧ.

Из-­под его пера вышла целая поэма, посвященная родному заводу! За свое произведение Станислав Францевич получил диплом 2­-й степени. Делимся с вами отрывком из стихотворения «Наказ ветэрана».

Атрымаўшы атэстаты,

Разышліся мы па хатах,

Бо без пашпарта мы былі,

І пра нас усе забылі.

Толькі добра помніў нас

«Перамога» — наш калгас.

Час настаў уладкавацца,

Пачалася наша праца.

Першы месяц, другі, пяты,

Дні рабочыя і святы,

Мы лічылі трудадні.

Кубаметры, соткі, пні.

Старшыня падвёў падлік,

Бо зіма прыйшла. Разлік.

Вось такія, брат, навіны.

Так бывае, што хвіліны

Нам хапае разабрацца,

Што кідаць, а за што брацца.

Я ж пачуў, што за Глыбокім,

Верст за сто ад нас, далёка

Будуецца Нафтаград.

І таму быў вельмі рад.

Там гаркам вядзе набор.

Гэта ў Полацку. Сабор

Там стаіць па­над Дзвіной.

Можа будзе горад мой?

Паглядзеў і не паверыў,

Што завод такіх памераў!

Трубы ўпёрліся ў хмары,

Выпускаюць клубы пара,

Вакол людзі — злева, справа,

Кожны робіць сваю справу.

Тут цыстэрны падаюць,

А там хлопцы бітум льюць.

Усё грунтоўна, усё трывала,

Там жа бачу генерала.

Ён з рабочым размаўляе,

А той галавой ківае.

— Будзе зроблена, паправім,

І заварым, і заправім.

Пяцьдзесят пяць год мінула –

Да нас старасць зазірнула.

Нам ужо дзесятак восьмы,

Гэта значыць прыйшла восень.

А завод наш малады,

Не працуе на склады.

Хоць у Еўропу, хоць у Кітай –

Усе просяць: дай, дай, дай.

Хоць саляры, хоць бензін,

Каб заправіць лімузін.

Што як будзе, не гадаю:

Толькі я ўсім жадаю

Беражыце свой завод,

Беражыце свой народ,

Бо для нас, як для дзіцяці,

Наш завод — і дом, і маці!

Подготовила Александра БОЛБАТУНОВА

Очень плохоПлохоСреднеХорошоОтлично (1 votes, average: 5,00 out of 5)
Loading...

Опубликовано в №:

  03.03.2018
(1,5 MiB, скачали - 748)

Новое видео

Подпишитесь на Вестник Нафтана на YouTube!