Летапіс апошніх дзён вайны:

22.03.1945–28.03.1945

Просмотры: 336

Яшчэ ў лютым 1945­-га сілы 1-­га Украінскага фронта здолелі завалодаць часткай важнейшага для Германіі Сілезскага прамысловага раёна і падрыхтаваць плацдарм для далейшага наступу на Берлін. Поспех Верхне­-Сілезскай наступальнай аперацыі (15–31 сакавіка) павінен быў яшчэ больш падарваць эканамічную магутнасць ворага.

Тэхніка, кінутая фашыстамі ў раёне возера Балатон, сакавік 1945 г.

Нягледзячы на ўпартае супраціўленне германскіх і венгерскіх войск, разгортвалася Венская стратэгічная наступальная аперацыя (16 сакавіка — 15 красавіка). 25 сакавіка была знішчана эстэргомска-таварошская групоўка праціўніка. На наступны дзень сілы 2-га Украінскага фронта перайшлі ў агульны наступ.

У Заходніх Карпатах войскі 2-га Украінскага фронта сумесна з румынскімі саюзнікамі правялі Банска-Быстрыцкую наступальную аперацыю (10–30 сакавіка). Такім чынам, удалося скаваць значныя сілы праціўніка і не дапусціць іх перакідку на Венскі напрамак. 25 сакавіка ад ворага быў вызвалены славацкі горад Банска-Быстрыца.

З мэтай авалодання важным прамысловым раёнам сіламі 4-га Украінскага фронта праводзілася Мараўска-Астраўская наступальная аперацыя (10 сакавіка — 5 мая). У Астраве і шэрагу суседніх гарадоў працавалі дзясяткі прадпрыемстваў металургічнай, хімічнай, машынабудаўнічай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці. Там жа знаходзіліся багатыя радовішчы вуглю і жалезнай руды. Атрыманне нямецкай разведкай дакладных дадзеных аб планах савецкіх войск, цяжкія ўмовы надвор’я і глыбока эшаланіраваная абарона праціўніка на два тыдні скавалі наступальную актыўнасць 4-га Украінскага фронта.

Мэтай Браціслаўска-Брноўскай наступальнай аперацыі (25 сакавіка — 5 мая), якую 25 сакавіка пачаў 2-гі Украінскі фронт, стала вызваленне Славакіі і авалоданне Браціслаўскім і Брноўскім прамысловымі раёнамі. Акрамя таго, наступ савецкіх войск пазбаўляў камандуючага групай армій «Поўдзень» магчымасці скіраваць частку сваіх сіл на прыкрыцце Венскага напрамка. Гэта стварала больш спрыяльныя ўмовы для аперацыі па вызваленні аўстрыйскай сталіцы.

Па-ранейшаму напружаныя баі вяліся ва Усходняй Прусіі. 29 сакавіка войскі 3-га Беларускага фронта знішчылі ізаляваную хейльсбергскую групоўку праціўніка. Гэта стварыла ўмовы для выхаду на подступы да Кёнігсберга і пачатку падрыхтоўкі штурму прускай сталіцы.

Таксама набліжалася да кульмінацыі і Усходне-Памеранская стратэгічная наступальная аперацыя (10 лютага — 4 красавіка). 24 сакавіка войскі 2-га Беларускага фронта ўварваліся ў прыгарады і на ўскраінныя вуліцы Гдыні, а праз два дні пачалі штурм горада. 28 сакавіка пасля ўпартых і кровапралітных баёў савецкія часткі вызвалілі Гдыню — буйнейшы порт Памераніі. Былі забіты і паранены 50 тыс., узяты ў палон амаль 20 тыс. нямецкіх салдат і афіцэраў, захоплены тысячы адзінак варожай зброі і тэхнікі. 25 сакавiка пачаўся штурм Данцыга.

Да Вялікай Перамогі заставаўся 41 дзень…

Уладзімір ФІЛІПЕНКА
Фото: з інтэрнет­-крыніц

Очень плохоПлохоСреднеХорошоОтлично (1 votes, average: 5,00 out of 5)
Loading...

Опубликовано в №:

  28.03.2020
(2,8 MiB, скачали - 462)

Новое видео

Подпишитесь на Вестник Нафтана на YouTube!