Летапіс апошніх дзён вайны:

15.03.1945–21.03.1945

Просмотры: 1 029

Найбольш яркія падзеі Вялікай Айчыннай у сярэдзіне сакавіка 1945-­га адбываліся ў Венгрыі. Поспехам савецкіх войск скончылася Балатонская абарончая аперацыя. Наступальны парыў ворага захлынуўся. Як змрочна жартаваў удзельнік тых падзей, камандуючы 6­-й танкавай арміяй СС Ёзэф Дзітрых: «6-ю армію назвалі трапна — у нас засталося толькі шэсць танкаў».

Савецкая рэгуліроўшчыца Н. Кліменка, на другім плане — грузавік ЗіС-5, вясна 1945 г.

А ўжо 16 сакавіка 1945-га сілы 3-га Украінскага і часткі 2-га Украінскага франтоў пры падтрымцы савецкай 18-й паветранай арміі і 1-й балгарскай арміі практычна без аператыўнай паўзы пачалі Венскую стратэгічную наступальную аперацыю (16 сакавіка — 15 красавіка). Яе галоўнай мэтай стала вызваленне аўстрыйскай сталіцы, а таксама авалоданне эканамічна важнымі Венскім прамысловым і Надзьканіжскім нафтавым раёнамі. Нягледзячы на адчайнае супраціўленне германскіх і венгерскіх частак, у раёне Тавароша савецкія войскі абкружылі буйную групоўку праціўніка, якая налічвала больш за 17 тысяч салдат і афіцэраў.

На іншых напрамках працягваліся цяжкія баі, якія ўскладняліся глыбока эшаланіраванай абаронай праціўніка і веснавым бездарожжам. Значныя страты ў сакавіку савецкія войскі панеслі ў Латвіі. У сярэдзіне лютага сілы 2-га Прыбалтыйскага фронта пачалі там наступленне з мэтай ліквідаваць амаль 400-тысячную Курляндскую групоўку немцаў, якая была блакіравана яшчэ з восені 1944-га. Тым не менш, Курляндская наступальная аперацыя (16 лютага — 8 мая) прабуксоўвала. Гітлераўцы склалі там зброю толькі пасля падзення Берліна.

Працягвалася Усходне-Памеранская стратэгічная наступальная аперацыя (10 лютага — 4 красавіка). Савецкія часткі спрабавалі зламаць супраціўленне ворага на подступах да Гдыні і Данцыга. У выніку паспяховага наступу войскі 1-га Беларускага фронта 20 сакавіка 1945-га выйшлі і замацаваліся ў ніжнім цячэнні ракі Одэр. Не менш жорсткія баі адбываліся ў межах Усходне-Прускай стратэгічнай наступальнай аперацыі (13 студзеня — 24 красавіка). Войскі 3-га Беларускага фронта не здолелі з ходу ліквідаваць хейльсбергскую — самую моцную — групоўку праціўніка і выканалі гэтую задачу толькі напрыканцы сакавіка.

Да Вялікай Перамогі заставалася 48 дзён…

Уладзімір ФІЛІПЕНКА
Фото: з інтэрнет-­крыніц

Очень плохоПлохоСреднеХорошоОтлично (2 votes, average: 5,00 out of 5)
Loading...

Опубликовано в №:

  21.03.2020
(4,0 MiB, скачали - 804)

Новое видео

Подпишитесь на Вестник Нафтана на YouTube!