Чытайце сваё!

Просмотры: 199

У апошнія месяцы каляндарнага года беларусаў традыцыйна просяць задумацца, што б яны пажадалі ўбачыць у сваёй паштовай скрынцы налета. І для сённяшніх, і для былых работнікаў ААТ «Нафтан» ёсць беспамылковая опцыя — падпісацца на карпаратыўную газету. Ветэраны-­нафтанаўцы Ала і Юрый Мельнікавы — сярод тых, хто ўжо зрабіў відавочны выбар.

Мельнікавы — даўнія падпісчыкі «Вестника Нафтана». Яны не сумняваюцца ў неабходнасці газеты для завадчан і тых ветэранаў ААТ «Нафтан», хто хоча быць у курсе спраў роднага прадпрыемства. Юрый Леанідавіч лічыць, што ніколі не страцяць актуальнасць рубрыкі, якія датычацца надзённых пытанняў вытворчасці, калектыва і сацыяльнай сферы: «Вопрос­ответ» і «Прямая линия». Нязменны інтарэс выклікаюць таксама публікацыі, прысвечаныя гісторыі асобных тэхналагічных установак і прадпрыемства ў цэлым. Уважліва сочаць Мельнікавы і за навінамі: ходам рэалізацыі інвестыцыйных праграм і абнаўлення, кадравымі перастаноўкамі і дасягненнямі завадчан.

– Вельмі цікава чытаць газетныя матэрыялы пра людзей, — гаворыць Юрый Мельнікаў. — Многіх нафтанаўцаў ведаеш у твар шмат гадоў. А вось хто гэта, дзе і кім працуе, сказаць не можаш. Прыходзіць на дапамогу «Вестник Нафтана». Часам на старонках газеты табе па-­новаму адкрываюцца і добра знаёмыя людзі. Ты ж можаш і не ведаць усіх цікавых дэталяў біяграфіі чалавека, важныя абставіны яго жыцця.

У гэтых разважаннях ветэран зусім не памыляецца. Вельмі нямногія з тых, каму ён знаёмы па шматгадовай працы на вытворчасці НПіА, ­ведаюць, напрыклад, што ў яго біяграфіі ёсць і цікавая журналісцкая старонка. У 1984 годзе Юрый Леанідавіч вырашыў паўдзельнічаць у конкурсе, які газета «Чырвоная змена» ладзіла сярод чытачоў — знаўцаў гісторыі футбола. У апошніх заданнях трэба было прадэманстраваць і творчыя магчымасці, напрыклад, напісаць газетны артыкул пра свой працоўны калектыў.

Аператар «Артаксілола­-Псеўдакумола» праявіў сябе настолькі ярка, што рэдакцыя беларускай «мала­дзёжкі» прапанавала яму стаць яе пазаштатным карэспандэнтам. Юрый Леанідавіч з радасцю пагадзіўся. Пісаў пра сваю ўстаноўку, пра хлопцаў, што працавалі побач, пра актыўны адпачынак завадчан. Але, як сёння з гумарам узгадвае ветэран, бяскрыўднае пажаданне роднаму спартыўнаму аддзелу скончылася размовай у партаддзеле з работнікам гаркама і развітаннем з захапляльным журналісцкім хобі.

– Калі ў 80­-х я выпісваў «Чырвоную змену», мой выбар тлумачыўся тым, што гэта маладзёжная газета на беларускай мове, — выказвае сваю пазіцыю Юрый Леанідавіч. — Сёння мы з Алай Пятроўнай падпісваемся на «Вестник Нафтана», бо гэта газета нашага роднага прадпрыемства. Па 37 гадоў на заводзе адпрацавалі мы, ужо 18 гадоў працягвае нашу справу сын Аляксандр. Цікавіцца сваім, падтрымліваць і чытаць сваё — гэта ж так прыемна і натуральна!

Уладзімір ФІЛІПЕНКА
Фото: Уладзімір ФІЛІПЕНКА

Очень плохоПлохоСреднеХорошоОтлично (3 votes, average: 4,67 out of 5)
Loading...

Опубликовано в №:

  23.11.2019
(1,8 MiB, скачали - 338)

Новое видео

Подпишитесь на Вестник Нафтана на YouTube!